Астэрман Іван Андрэевіч

Астэрманы на Стрэшынскай зямлі

Іван Андрэевіч Астэрман (1725-1811) – рускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч. У 1796-1797 ён быў канцлерам Расіі, валодаў зямельнымі ўгоддзямі ў наваколлях Жлобіна і Стрэшына.

Службу пачаў у гвардыі, ў 1741 годзе быў капітанам лейб-гвардыі Праабражэнскага палка. Няміласць, што спасцігла яго бацьку з уступленнем на пасад імператрыцы Лізаветы, адбілася і на яго дзецях. Івана Андрэевіча перавялі з гвардыі ў войска, аднак адпусцілі за мяжу, калі стала вядома, што яго бацька паспеў перавесці свае капіталы ў галандскі банк з абавязковай умовай выдаць іх асабіста або яму самому, або сыну.

Іван Андрэевіч аб’ехаў амаль усю Еўропу, вывучыў некалькі моў і вярнуўся на службу. З 1760 па 1774 год займаў месца пры стакгольмскім двары, са званнем надзвычайнага пасланніка і паўнамоцнага міністра. З 1775 года служыў віцэ-канцлерам. З лістапада 1796 па красавік 1797 года ён – канцлер Расійскай імперыі. У 1784-1788 гадах узначальваў Вольнае эканамічнае таварыства.

У 1793 годзе яму падаравалі амаль усю Стрэшынскую воласць разам з Карпілаўкай і Стрэшыным, дзе пражывала больш за 4000 сялян. У 1807 годзе, верны праваслаўным традыцыям сваёй сям’і, Іван Андрэевіч пачаў будаваць ўнікальны каменны храм ў стылі класіцызму ў мястэчку Стрэшын у Магілёўскай губерні на месцы драўлянай царквы, што згарэла ў сярэдзіне ХVII стагоддзя.

Паступова на Жлобіншчыне ўтварыўся ўзорны сельскагаспадарчы маёнтак “Астэрманск” з цэнтрам у Астэрманску (цяпер вёска Адраджэнне) з буйной вёскай Саланое.

Царква ў Стрэшыне

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.