Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Антушах

Касцёл у Антушах

Калішні каталіцкі храм у вёсцы Антушы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Яго пабудавалі з дрэва ў пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час выкарыстоўваўся медыцынскай установай. Яго зруйнавалі ў 1990 гады.

Першыя звесткі пра касцёл ў Антушах адносяцца да пачатку ХІХ стагоддзя, іх звязваюць з іменем ксяндза Канстанціна Антушэвіча. У 1800 годзе ён фундаваў у Антушах касцёл, што ў 1802 годзе асвяцілі пад тытулам Унебаўшэсця Пана. Касцёл спачатку быў філіяльным у дачыненні да касцёла ў мястэчку Карпілаўка (цяпер Карпілаўка знаходзіцца ў межах горада Жлобіна).

У 1843 г. касцёл у Антушах стаў парафіяльным. Гэта адбылося праз захады пробашча Карпілаўскага касцёла Марціна Вашкевіча. У 1839 годзе Карпілаўскі касцёл мусіў быць ліквідаваны, і Вашкевіч дамогся, каб парафіяльным касцёлам стаў касцёл у Антушах. Урадавы Сенат 12 красавіка 1838 года даў міністру ўнутраных спраў такі дазвол.

У 1841 годзе стары касцёл у Антушах быў цалкам перабудаваны звонку, а ў 1843 годзе і знутры. З таго часу касцёл вядомы пад назваю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Антушаўская парафія да 1882 года ўваходзіла ў Рагачоўска-Быхаўскі дэканат.

У 1910 годзе святар Аляксадр Болтуц зрабіў капітальны рамонт будынка касцёла, а ў 1911 годзе касцёл як звонку, так і ўсярэдзіне, пафарбавалі алейнымі фарбамі.

Касцёл у Антушах не захаваўся. Пасля закрыцця ў ім быў дзіцячы дом, потым бальніца. Калі бальніцу перавялі ў вёску Побалава, будынак закінулі. У канцы 1980 – пачатку 1990 гадоў яго разабралі. Да нядаўняго часу на яго месцы можна было пабачыць крыж, але зараз яго няма. 

Касцёл у Антушах
Як мяркуецца, прыкладнае месца знаходжання касцёла каля вёскі Антушы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.