Гісторыя кожнага кутка Беларусі складаецца не толькі з маштабных гістарычных падзей, але і з лёсаў людзей, якія сваёй працай, словам і душой захавалі народную памяць. Сярод адметных прадстаўнікоў культурнага жыцця Гомельшчыны асаблівае месца займае Ірына Сасна — паэтэса і краязнаўца.
Ірыны Сасны нарадзілася ў вёсцы Бабічы (1938 год), што на Чачэршчыне. Менавіта маляўнічая прырода Чачэрскага краю, багатыя народныя традыцыі і працавітыя вяскоўцы сфарміравалі яе светапогляд і глыбокую любоў да бацькаўшчыны. Жыццё ў беларускай вёсцы з юных гадоў навучыла яе бачыць прыгажосць у простых рэчах і шанаваць духоўны набытак продкаў.
Паэзія і краязнаўства
Ірыну Сасну па праву называюць паэтам-самародкам з Бабіч. Яе творчасць — гэта шчырая споведзь чалавека, бязмежна закаханага ў сваю малую радзіму. Вершы паэтэсы прасякнуты матывамі вернасці роднай зямлі, маляўнічым пейзажам Гомельшчыны і павагай да простых працаўнікоў.
Акрамя паэтычнага таленту, Ірына Сасна вядомая як руплівы краязнаўца. Яе даследчыцкая праца накіравана на збіранне і захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна, вывучэнне мясцовых традыцый, фальклору і лёсаў землякоў. Праца краязнаўцы патрабуе вялікага цярпення і бязмежнай любові да роднага краю.
Пераезд у Пірэвічы
Ірына Сасна пераехала ў Пірэвічы (Жлобінскі раён) ў 1960 годзе. Адбылося гэта пасля сканчэння Гомельскага педагагічнага інстытуту.
Шмат гадоў працавала выхавальніцай, настаўніцай, завучам Пірэвіцкай школы-інтэрната. Выкладала і ў Пірэвіцкай сярэдняй школе, працавала сацыяльным педагогам. Таксама была кіраўніком гуртка “Спадчына” ў Пірэвіцкай школе.
Яна аўтар кніг “А сэрца разумець умее…”, “На крылах часу”, “Дрэва жыцця”, яе творы былі ўключаны ў альманах “Галасы роднага краю”.
Ірына Сасна зьяўляецца лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі ім. Аляксандра Капусціна і ветэранам педагагічнай працы.


1 Каментар