Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў  

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў нарадзіўся ў 1834 годзе. У 13 гадоў юнак страціў адразу абодвух бацькоў. Імператар Мікалай I аддаў яго пад апеку графу М.Ю. Віельгорскаму. У 1848 годзе ў наваколлях Чачэрску Магілёўскай губерні ён атрымаў вялізны маёнтак у спадчыну.

У 1851 годзе граф паступіў на службу ў лейб-гвардыі Конны полк. У 1862 годзе яго прызначылі ад’ютантам да галоўнакамандуючага Каўказскай арміяй, генерал-фельдмаршала, князя А.І. Барацінскага. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Каўказе, прысутнічаў пры паланенні імама Шаміля. У 1867 годзе Іпаліта Іванавіча прызначылі флігель-ад’ютантам да Яго Імператарскай Вялікасці, ваяваў на Балканах.

Граф Чарнышоў-Круглікаў ганараваны бронзавым медалём на Андрэеўскай стужцы – у памяць Крымскай вайны 1853-1856 гадоў, сярэбранымі медалямі “За заваяванне Чачні і Дагестана”, за ўдзел у вайне з Турцыяй 1877-1878 гадоў; залатой шабляй з надпісам “За адвагу”. Выйшаў у адстаўку ў чыне генерал-маёра.

Іпаліт Іванавіч быў жанаты на графіне Марыі Іванаўне Апраксінай. З 1868 па 1873 гады разам з жонкай і дачкой Іпаліт Іванавіч жыў у Італіі, каб паправіць сваё здароўе. Па вяртанні ён заняўся добраўпарадкаваннем сядзібы ў Ярапольцы пад Масквой і набыў новыя землі.

У 1774 годзе граф Чарнышоў-Круглікаў набыў 1 319 дзесяцін зямлі разам са Жлобіным і Лебедзеўкай. Маёнтак меў 641 дзесяцін леса, 500 – раллі, 126 – сенажацяў. Граф па-ранейшаму валодаў чачэрскім маёнтакам. Ён ўключаў 73 359 дзесяцін зямлі, большасць з якіх – 49 400 – былі лесам. Ён быў ганаровым міравым суддзёй Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

Граф памёр у 1907 годзе і пахаваны ў агароджы царквы-пахавальні Казанскай Божай Маці ў Ярапольцы пад Валакаламскам Маскоўскай губерні.

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў
Моллер В.А. «Сямейны партрэт графаў Чарнышовых-Круглікавых. 1847 г.

У Дзяржаўным гістарычным музеі захоўваецца сямейны партрэт графаў Чарнышовых-Круглікавых работы рускага мастака Фёдара Антонавіча Молера. На партрэце: муж і жонка – граф Іван Гаўрылавіч Чарнышоў-Круглікаў, ягоная жонка – графіня Соф’я Рыгораўна Чарнышова, іх дочкі-двайняты – графіні Лізавета і Аляксандра, іх сыны – графы Яўген і Іпаліт.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.