Аляксандр Цыркуноў (альбо Алесь Цыркуноў) увайшоў у гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва не проста як таленавіты мастак ды жывапісец, але і як руплівец нацыянальнай памяці. Яго творчая спадчына — гэта глыбокі філасоўскі дыялог з мінулым, дзе кожнае палатно, рэльеф ці скульптурны знак становяцца помнікам беларускаму духу. Спалучаючы выклікі сваёй эпохі з манументальным бачаннем, ён здолеў ўвасобіць у выяўленчых формах ключавыя вехі беларускага народа.
Вытокі і фарміраванне творчага шляху (1948–1978)
Аляксандр Іванавіч Цыркуноў нарадзіўся 28 сакавіка 1948 года ў сялянскай шматдзетнай сям’і вёскі Лесань Жлобінскага раёна. Лёс склаўся так, што ён выхаванец дзіцячых дамоў: вёска Дзям’янкі, Добрушскага раёна; в. Пірэвічы, Жлобінскага раёна; г. Ветка.
У 1964 – 1967 гадах навучаўся і працаваў на Пятра-данецкім рудніку Луганскай вобласці ва Украіне. Разам з гэтым першасную мастацкую адукацыю атрымаў у Завочным народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве. У 1967—1969 гадах служыў у арміі.
Асновы прафесійных навыкаў атрымаў у студыі Анатоля Бараноўскага. У 1970—1976 гадах навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) у мастакоў Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Мая Данцыга, Пятра Крохалева. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1975 года.
Працаваў на Гомельшчыне, дзе арганізаваў работу дзіцячай мастацкай студыі. Як мастак ствараў штогод 20 – 30 твораў.
Прафесійнае прызнанне і суполка «Пагоня»
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1983 года, быў сябрам суполкі «Няміга», з утварэннем творчай суполкі «Пагоня» перайшоў у яе склад.
У сваёй майстэрні ён ствараў працы, якія спалучалі класічныя традыцыі жывапісу з глыбокім гістарызмам і сімвалізмам. Майстэрня Аляксандра Цыркунова на доўгія гады стала асяродкам сустрэч нацыянальнай інтэлігенцыі, дзе абмяркоўваліся пытанні захавання гістарычнага спадчыны.
Тэма гістарычнай памяці
Цэнтральнае месца ў творчасці Аляксандра Цыркунова займае галерэя гістарычных партрэтаў і манументальныя рэалізацыі. Ён стварыў выразныя і глыбока псіхалагічныя вобразы выбітных беларусаў.
Найбольш значныя творы: «Бабуліна спадчына» (1975), «Веткаўчанін Хведар Шкляраў» (1976), «Гусляр» (1980), «Белая мелодыя» (1982), «Спрадвеку ад Нараджэння» (1983), «Дудары» (1983), «Хрост ліцьвінаў» (1987), «Барвяны шчыт. Прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу» (1990), «Памяці Язэпа Драздовіча» (1990), «Знак бяды. Прысвячэнне Васілю Быкаву» (1991), «Покліч» (1991), «Курапаты, прывід», (1992), «Поступ» (1992), «Рассунуўшы цемру. Прысвячэнне Міколу Ермаловічу» (1993), «Ані канца, ані пачатку» (1995), «Плашчаніца нацыянальнай ідэі» (2000), «Янка Купала. На куццю.» (2012), «Містэрыя плошчы ў Паставах» (2014); трытворы: «На досвітку» (1978), «Лявоніха» (1980), «Агмень» (1983), «Свята» (1988), «Героям Монтэ-Касіна» (2015).
Акрамя станковага жывапісу, мастак плённа працаваў у галіне скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу мемарыяльных знакаў і помнікаў, прысвечаных драматычным падзеям беларускай гісторыі: паўстанню 1863–1864 гадоў пад провадам Кастуся Каліноўскага, ахвярам палітычных рэпрэсій і Чарнобыльскай катастрофы.
Архітэктурна-мемарыяльныя знакі і помнікі
Акрамя станковага жывапісу, мастак плённа працаваў у галіне скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу мемарыяльных знакаў і помнікаў, прысвечаных драматычным падзеям беларускай гісторыі: паўстанню 1863–1864 гадоў пад провадам Кастуся Каліноўскага, ахвярам палітычных рэпрэсій і Чарнобыльскай катастрофы.
Спіс працаў Аляксандра Цыркунова:
- “Крыж усім святым Беларусі. Да 2000-годдзя нараджэння Хрыстова” (02.10.2000 – Дзяды; в. Чэхі Мядзельскі р-н), дзе выканана 10 рэльефных медальёнаў, 5 іншых рэльефаў, шмат арнаментыкі і 2 тэксты.
- “Помнік пані Вандзе Ромер” (1850 – 1944) – мясцовай асветніцы, удаве знакамітага мастака і грамадскага дзеяча Альфрэда Ісідора Ромэра (15.08.2001 – дзень Грунвальдскай бітвы; в. Каралінава Пастаўскі р-н).
- “Мемарыяльны знак (на мармуровай глыбе высечана выява ), прысвечаны Фларыяну Даноўскаму” (1822 – 1902) – арганізатару тайнай антырасійскай арганізацыі “Саюз моладзі Літвы (Беларусі)”, удзельніку паўстання 1863 г., палітвязню (08.09.2002 – дзень бітвы пад Оршай, да 100-годдзя пахавання героя; в. Канябічы Пастаўскі р-н).
- “Капліца Пашаны” прысвечана светлай памяці абаронцаў Айчыны, якія палеглі ў змаганні супраць расійскага гвалту ў ХІХ ст. ад часоў Тадэуша Касцюшкі (02.10.2004 – Дзяды; в. Страча Астравецкі р-н).
- “Брамная капліца”, прымеркаваная ўшанаванню моцы і велічы Хрысціянскай веры (02.10.2005 – Дзяды; на даўнім паганскім, а затым і хрысціянскім могільніку ХVІ ст., в. Радута Пастаўскі р-н).
- “Намагільны мемарыяльны помнік невядомым жаўнерам-суайчыннікам”, якія палеглі ў 1920 г. пры абароне Бацькаўшчыны ад бальшавіцкай навалы (08.09.2007 – дзень бітвы пад Оршай; м. Лынтупы Пастаўскі р-н).

