Чырвоная армія перамагла ў Курскай бітве восенню 1943 года. Пасля гэтага яна пачала наступ са ўсходу ў накірунку ракі Днепр на аграмаднай прасторы ад Дзвіны да Чорнага мора. У верасні 1943 года савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Значную дапамогу савецкім войскам аказалі партызаны. У верасні яны правялі другі этап “рэйкавай вайны” пад назвай “Канцэрт”.
У выніку Бранскай наступальнай аперацыі (1 жніўня-3 кастрычніка 1943 года) войскі Бранскага фронту вызвалілі 26 верасня 1943 года першы раённы цэнтр Беларусі – Хоцімск, а праз два дні – Касцюковічы і Клімавічы. У кастрычніку савецкія часткі ўвайшлі ў Крычаў, Чэрыкаў, Краснаполле і далей выйшлі да ракі Проня.
На паўднёвым ўсходзе Беларусі ішла Гомельска-Рэчыцкай аперацыя. 26 кастрычніка 1943 года войскі І Беларускага фронту вызвалілі Гомель, фронт паступова набліжаўся да Жлобіна. 29 лістапада 1943 года вызвалілі Стрэшын, Шыхаў, Касакоўку, пасёлкі Ліпы, Дружны, Садовы, Марс, Першамайскі. 2 снежня 1943 года вызвалілі Пірэвічы, Салтанаўку, Скепню, 4 снежня – Старую Рудню, Чацвярні, Бабоўку, Чорную Вірню.
Аднак вызваліць усю тэрыторыю Беларусі ў 1943 годзе не ўдалося. Жлобін і заходняя частка раёна яшчэ 6 месяцаў была пад акупацыяй.
Правае крыло Беларускага фронту ў перыяд 21-26 лютага 1944 года паспрабавала разграміць асноўныя сілы нямецкай 9 арміі групы армій “Цэнтр”. У выніку Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі быў фарсіраваны Днепр, вызвалены горад Рагачоў, перарэзана чыгуначная лінія Жлобін-Магілёў, захоплены плацдарм на рацэ Друць. На поўдзень ад Рагачова, на левым беразе Дняпра ліквідавалі варожы плацдарм, і Чырвоная армія выйшла на подступы да Жлобіна. 23 лютага 1944 года вызвалілі вёску Майскае.
Астатнюю частку Жлобіншчыны вызвалілі ў ходзе бліскучай аперацыі “Баграціён” – адной з найбуйнейшых наступальных аперацый Савецкай арміі ў гады Другой Сусветнай вайны. Яна праходзіла ў перыяд 23 чэрвеня-29 жніўня 1944 года. Часткай Беларускай аперацыі стала Бабруйская наступальная аперацыя.
Раніцай 23 чэрвеня 1944 года савецкія войскі перайшлі ў наступленне. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне, злучэнні ІІ Беларускага фронту прарвалі нямецкую абарону, фарсіравалі Днепр, і 28 чэрвеня вызвалілі Магілёў. Ужо праз дзень вызвалілі Бабруйск. Каля якога было акружылі, узялі ў палон і знішчылі каля 40 000 акупантаў. Пад Бабруйскам войскі правага фланга І Беларускага фронту акружылі і знішчылі 6 дывізій 9-й нямецкай арміі. Партызаны паралізавалі рух на чыгунцы. Разам з рэгулярнымі часцямі яны вызвалялі Асіповічы.
26 чэрвеня 1944 вызвалілі Жлобін, Кароткавічы, Радуша, Плясавічы, Гармавічы. 27 чэрвеня – Хацішча, Пекалічы, Шчадрын, Кіцін.
Гітлераўцы адчайна супраціўляліся, аднак Жлобін вызвалілі 26 чэрвеня 1944 года. Гэта было зроблена намаганнямі падраздзяленняў 48-ай Арміі пад камандаваннем генерала П.Раманенкі, што ўваходзіла ў склад І Беларускага фронту.
Воінскім часцям 115-га ўмацаванага раёна (камандзір, генерал-маёр Ф.П.Пічугін), 4-таму матарызаванаму пантонна-маставому полку (камандзір палкоўнік П.І.Масік), 196-й штурмавой авіядывізіі (камандзір палкоўнік Грышчанка К.К.), прысвоена найменне “Жлобінскіх”.
У выніку аперацыі “Баграціён” тэрыторыя Гомельшчыны цалкам ачысцілі ад нацыстаў. 3 ліпеня 1944 года вызвалілі Мінск, а 28 ліпеня вызваленне Брэста завяршылі выгнанне акупантаў з Беларусі. Разгром гітлераўскіх войск на тэрыторыі Беларусі спрыяў наступленню на іншых франтах, вызваленню ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза, а потым і ўсёй Еўропы ад фашызму. Але вайна працягвалася. Тысячы нашых землякоў змагаліся з ворагам, вызваляючы Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхаславакію, Румынію, Югаславію, Балгарыю, Венгрыю і Германію ад фашызму.
Высокае званне Героя Савецкага Саюза далі 11 нашым землякам – Казлову Васілю Іванавічу, Кавалёву Мікіце Рыгоравічу, Бажэнаву Анатолю Васільевічу, Віхніну Залмону Давідовічу, Кавалёву Мікалаю Кузьмічу, Барташаву Макару Уласавічу, Рогаву Міхаілу Сафронавічу, Анішчанку Сяргею Пятровічу, Быкаву Вер’яновічу. Ураджэнец вёскі Чарцёж Ліснеўскі Віктар Пятровіч – поўны кавалер ордэна Славы.
Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Жлобіншчыны
Анішчанка Сяргей Пятровіч
(1923-1944 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Сцяпы (Стэпы). Вызначыўся ў 1944 годзе пры фарсіраванні Друці у раёне Рагачова. Загінуў у баях за вызваленне Польшчы. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 24.03.1945 года пасмяротна.
Бажэнаў Анатоль Васільевіч
(1920-1999 гг.)
Ураджэнец Чыцінскай вобласці. Вызначыўся ў 1943 годзе пры фарсіраванні Дняпра ў раёне сяла Келеберда Крэменчугскага раёна Палтаўскай вобласці. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 20.12.1943 года. Пасля вайны жыў і працаваў у Пірэвічах.
Барташоў Макар Уласовіч
(1909-1948 гг.)
Нарадзіўся ў Жлобіне. Удзельнік савецка-японскай вайны 1945 года. Камандзір 12-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі ВПС Ціхаакіянскага флота. Лётчыкі пад яго камандаваннем здзейснілі 532 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 14.09.1945 года. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Бярнацкі Дзмітрый Васільевіч
(1912-1945 гг.)
Нарадзіўся ў Стрэшыне. Вызначыўся пры фарсіраванні ракі Одэр у 1945 годзе. Кіраваў адлюстраваннем 5 варожых контратак. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 27.06.1945 года пасмяротна.
Быкаў Міхаіл Сямёнавіч
(1922-1991 гг.)
Нарадзіўся у Жлобіне, быў камандзірам эскадрыллі 571-га штурмавага авіяцыйнага палка. Здзейсніў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 52 варожых танка, 40 гармат, 12 самалётаў на аэрадромах, падарваў 12 складоў з боепрыпасамі. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 15.05.1946 года. Пасля вайны жыў і працаваў у Бабруйску.
Віхнін Залман Давідовіч
(1909-1943 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Шчадрын. Вызначыўся ў 1943 годзе пры фарсіраванні Дняпра, камандаваў ротай у баі каля вёскі Бярозка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 16.10.1943 года пасмяротна.
Кавалёў Мікіта Рыгоравіч
(1909-1978 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Майскае. Вызначыўся ў баі за пашырэнне плацдарма на беразе Дняпра ў сяле Новыя Пятроўцы Вышгародскага раёна Кіеўскай вобласці. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 24.04.1944 года. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску.
Кавалёў Мікалай Кузьміч
(1918-1945 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Селіванаўка. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Загінуў у баі за в. Ленхефен. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоілі 29.06.1945 года пасмяротна.
Казлоў Васіль Іванавіч
(1903-1967 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Заграддзе. Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоілі 01.09.1942 г. Быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-7 скліканняў.
Ліснеўскі Віктар Пятровіч
(1908-1985 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Чарцёж. Вызначыўся пры вызваленні Украіны, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі, пры фарсіраванні Заходняга Буга. Быў поўным кавалерам ордэна Славы. Пасля вайны жыў у вёсцы Дружкаўка Данецкай вобласці.
Рогаў Міхаіл Сафронавіч
(1916-1944 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Верхняя Олба. Вызначыўся ў 1944 году пры прарыве абароны суперніка пад горадам Яссы ў Румыніі. Загінуў пры вызваленні Венгрыі. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі 24.03.1945 года пасмяротна.
Стрэнакоў Пракофій Авяр'янавіч
(1917-1961 гг.)
Нарадзіўся ў вёсцы Грэчухі. Вызначыўся ў баях за вызваленне Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоілі 24.12.1943 года. Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі.
Вайна прынесла велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты, што немагчыма аднавіць. Цалкам былі разбураныя прамысловыя прадпрыемствы, згарэлі бібліятэкі і фонды архіва, практычна не было непашкоджаных мураваных будынкаў. Пасяўныя плошчы па вобласці скараціліся больш чым напалову. Раён, як і іншыя, страціў палову свайго нацыянальнага багацця.
У выніку вайны ў Жлобіне і раёне засталося крыху больш за 3000 чалавек. Гітлераўцы расстралялі і закатавалі прыкладна 5000 ураджэнцаў Жлобіншчыны. На франтах Другой Сусветнай вайны загінула звыш 8000 нашых землякоў. Больш за 2000 чалавек не вярнулася з катаржных работ у Германіі. Больш за 5000 ураджэнцаў Жлобінскага раёна узнагародзілі ордэнамі і медалямі СССР за гераічныя подзвігі на франтах Другой Сусветнай вайны і ў партызанскіх атрадах.














1 Каментар