editor

спадчына Жлобінскага краю

Матэрыяльная і духоўная спадчына Жлобінскага краю

Пакуль няма выдання, што абагульніла б этнаграфічную спадчыну Жлобінскага края. Звернемся да напрацовак гісторыка-краязнаўчага музея, этнаграфічных запісаў краязнаўцаў, работнікаў культуры і спадчыны майстроў, што ствараюць сапраўдныя нацыянальныя шэдэўры. У пачатку 1990-х гг. ўстановы культуры стварылі картатэку ўліку таленавітых людзей, народных майстроў. Гэта адыграла вялікую ролю ў даследванні і захаванні нашай спадчыны. Так, напрыклад, у вёсцы […]

Аднаўленне і перадваенны рост 1908-1913 гадоў

Магчыма, найболей спакойным і паспяховым для Жлобіна і наваколля быў час з 1908 па 1913 гг., калі пасля рэвалюцыі і эканамічнай дэпрэсіі пачаўся перыяд бурнага эканамічнага ўздыму, палепшыўся дабрабыт насельніцтва, крыху сышлі класавыя супярэчнасці. У “Спісе населеных пунктаў Магілеўскай губерні” (1909 год) адзначаецца: “Мястэчка Жлобін належыць абшчыне сялян і мяшчан, колькасць зямлі ў мястэчку ў дзесяцінах: […]

Першая Сусветная вайна: у патоку ўцекачоў і ў святле Стаўкі

Летам 1914 года расійскі царскі ўрад уцягнуў Падняпроўе, як і і ншыя часткі імперыі, у катаклізмы Першай Сусветнай вайны. Менавіта тады ў Еўропе пачалася імперыялістычная вайна паміж аўстра-германскім і англа-франка-расійскім (Антанта) ваенна-палітычнымі блокамі. У навуковай літаратуры яна атрымала назву Першай Сусветнай вайны. У ліпені-жніўні 1914 года па Магілёўшчыне пракацілася хваля “патрыятычных” сходаў, малебнаў і маніфестацый пад […]

Жлобіншчына валасная ў пачатку ХХ стагоддзя

У пачатку ХХ стагоддзя землі сучаснай Жлобіншчыны па-ранейшаму ўваходзілі ў склад Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні і Рэчыцкага і Бабруйскага паветаў Мінскай губерні. Яны былі часткай пяці асобных валасцей, што на сёння па сваім адміністрацыйным функцыям умоўна адпавядаюць сённяшнім сельскім саветам. Сам сучасны Жлобін адначасова знаходзіўся ў дзвюх валасцях. У Лукаўскай воласці знаходзілася большая частка сучаснага […]

Паміж лютым і кастрычнікам. Жлобін у 1917 г.

У пачатку сакавіка 1917 года на Жлобіншчыну прыйшла навіна пра перамогу Лютаўскай рэвалюцыі, адрачэнне імператара ад пасады і пераход ўлады да Часовага ўраду. У горадзе стварылі афіцыйны орган новай улады – Камітэт грамадскай бяспекі. Аднак у канцы сакавіка паралельна яму, як і па ўсёй краіне, узнікла структура рэвалюцыйнай улады – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. […]

Падзеі кастрычніка 1917 года на Жлобіншчыне

25 кастрычніка 1917 года ў выніку бальшавісцкага перавароту ў Петраградзе Часовы ўрад адхілілі ад ўлады. У гэты ж дзень выканкам Мінскага савета выдаў загад №1 – там паведамлялася пра “сацыялістычную рэвалюцыю”, што “адбылася ў Петраградзе”. Адзначалася, што ўлада перайшла “у рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў”. Інфармацыя пра гэты загад трапіла ў Жлобін разам з […]

Доўбар-Мусніцкі

Жлобіншчына і выступленне корпуса Доўбар-Мусніцкага

Ваколіцы Жлобіна і Рагачова ў пачатку 1918 года апынуліся пад кантролем першага польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім, які напачатку ўваходзіў у склад рускай арміі. Яго стварылі ўлетку 1917 года. Корпус дыслакаваўся на тэрыторыі Мінскай і Магілеўскай губерняў. У канцы 1917 года корпус налічваў 25 000 байцоў. Цягам лістапада-снежня 1917 года часці корпуса неаднаразова […]

Немцы ў Жлобіне

Ва ўмовах германскай інтэрвенцыі

Савецкая ўлада ў Магілёўскай губерні праіснавала нядоўга. 16 лютага 1918 года, пасля таго як Л. Троцкі сарваў мірныя перамовы, Германія паведаміла Савецкай Расіі пра сканчэнне перамір’я. А ўжо 18 лютага германская армія аднавіла ваенныя дзеянні. Немцы разам з хаўруснікамі пачалі наступленне па ўсім фронце ад Балтыкі да Карпат. Германская інтэрвенцыя была сур’ёзнай пагрозай існаванню Савецкай дзяржавы. […]

Жлобін у складзе ССРБ і РСФСР

Жлобін у складзе ССРБ і РСФСР падчас савецка-польскай вайны

У час рэвалюцыйных пераўтварэнняў, што распачаў 1917 год, паселішчы сучаснай Жлобіншчыны некалькі разоў мянялі сваю прыналежнасць да самых розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных і нават дзяржаўных ўтварэнняў. Яшчэ ў верасні 1917 года Магілёўская губерня разам са жлобінскімі землямі ўвайшла ў склад Заходняй вобласці, з сакавіка 1918 яна ўваходзіла ў склад абвешчанай БНР, са студзеня 1919 года – у […]

Жлобін у 1920-1930 гады

Жлобін у 1920-1930 гады: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Гарадзецкая, Лукаўская і Стараруднянская воласці адносіліся да Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. 26 красавіка 1919 года яны ўвайшлі ў склад Гомельскай губерні, якая адносілася да РСФСР. 9 траўня 1923 года Лукаўскую і Стараруднянскую воласці ліквідавалі, а іхняя тэрыторыя размяркоўвалася паміж Жлобінскай, Кашалёўскай і Рагачоўскай валасцямі. Жлобінскую воласць Рагачоўскага павета заснавалі 9 траўня 1923 года з частак […]