Атрубы

Вёска Атрубы (Адрубы, ру. – Отрубы) – вёска ў Навамаркавіцкім сельсавеце Жлобінскага раёна ў 43 км на поўдзень ад Жлобіна. 

Гарадзішча жалезнага веку мілаградскай і зарубінецкай культур размешчана за 500 метраў на паўночны захад ад вёскі Атрубы на левым карэнным беразе Беразіны.

Паводле пісьмовых крыніц, паселішча вядомае як хутар Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) была ў складзе Рэчыцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. 

Паводле перапісу 1897 года тут мелася прыстань, крама. Вёска ўваходзіла ў Якімава-Слабадскую воласць. 

У 1930 годзе арганізавалі калгас “Чырвоная Бярэзіна”. Падчас Другой Сусветнай вайны нямецкія акупанты спалілі 23 двары і забілі 2 жыхароў, 54 жыхары загінулі на франтах. 

Паводле перапісу 1959 года вёска была ў складзе калгаса “Камуніст” (цэнтр – вёска Кабанаўка). У 2004 годзе тут было 57 жыхароў. Да 2013 года яна ўваходзіла ў склад Кабаноўскага сельсавета, цяпер скасаванага. 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.