Blog

Рэгіён ў складзе першых дзяржаў

Традыцыйна было прынята лічыць, што першай дзяржавай, куды ўваходзілі беларускія землі, была Кіеўская Русь. Але Жлобіншчына, як і ўвесь паўднёвы ўсход Беларусі, зведаў уладу і іншых дзяржаўных утварэнняў, пра якіх мала хто ведае, а большасць сучасных жыхароў Падняпроўя нават і не здагадваецца. Каб разабрацца, варта пагартаць мапы мінулых стагоддзяў. Атыла Імперыя Атылы – першая дзяржава, […]

Развіццё краю ў складзе ВКЛ у XV – XVІ ст.

Вялікае княства Літоўскае даволі надзейна абараняла беларускія землі ад ворагаў, а дзяржаўная сістэма спрыяла росту эканомікі. Невыпадкова ў XV- першай палове XVІ стагоддзяў у ВКЛ быў значны ўздым гаспадаркі, рост колькасці гарадскіх і вясковых паселішчаў. У гэты час пашыраліся гандлёвыя сувязі з заходнімі краінамі, дзе быў добры попыт на збожжа, павялічвалася колькасць насельніцтва. Стрэшын у […]

Адкуль пайшла назва “Жлобін”? Версіі назвы горада

Калі адсутнічаюць пісьмовыя згадкі пра населены пункт, то часам назва яго прыадкрывае таямніцу нараджэння. Увогуле ж, назва любога старажытнага населенага пункта, як правіла, мае калі не тузін, то пяток версій паходжання. Так і ў Жлобіна ёсць фальклорная, легендарная і тапанімічная версіі паходжання ягонага імя.Найперш, кожны паважаючы сябе горад павінен мець бацьку- заснавальніка. Паданні і навуковыя […]

Стрэшынскі замак

З археалагічных дадзеных , Стрэшын, як ужо пазначалі вышэй, узнік у ХІІ стагоддзі. Яго акружалі вал шырынёй 12 метраў і роў. Але ўпершыню пісьмова ён згадваецца толькі праз два стагоддзі. У шырока вядомым сярод навукоўцаў і краязнаўцаў “Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх”, што датуецца канцом ХІV стагоддзя, упершыню згадваецца Магілёў, Рагачоў, Стрэшын, а таксама […]

Леанід Пятроўскі

Пятроўскі Леанід Рыгоравіч

Леанід Пятроўскі нарадзіўся ў 1902 годзе на Данбасе. Да рэвалюцыі паспеў адслужыць у імператарскай арміі, пасля адвучыўся ў школе прапаршчыкаў, атрымаў пасаду малодшага афіцэра роты запаснога кулямётнага палка ў Петраградзе, потым — камандзіра роты. У лістападзе 1917 года ўжо ў атрадах Чырвонай гвардыі браў удзел у штурме Зімовага палаца. Удзельнічаў у баях супраць германскіх войск […]

Майсей Ляхавіцкі

Ляхавіцкі Майсей Шапшалевіч

Майсей Шапшалевіч Ляхавіцкі (1893–1991) – вядомы яўрэйскі савецкі пісьменнік, ураджэнец Жлобіншчыны. Ён нарадзіўся ў мястэчку Шчадрын. Адсюль ён з’ехаў у Екацерынаслаў ва Украіне. Тут у 1917 годзе Майсей Ляхавіцкі экстэрнам прайшоў курс гімназіі. Уцягнуўся ў палітыку, быў членам партыі “Паалей Цыён”, што прытрымлівалася сацыял-дэмакратычных пазіцый. У савецкі перыяд Ляхавіцкі адышоў ад палітыкі. У 1921 годзе […]

Шчадрын

Шчадрын

Шчадрын (руск. Щедрин) – вёска, цэнтр Шчадрынскага сельсавета Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці. Насельніцтва складае 620 чалавек (2010 г.), знаходзіцца за 38 км на захад ад Жлобіна, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін). На поўначы і ўсходзе цячэ Шчадрынскі канал. Шчадрын вядомы з XVIII стагоддзя як вёска ў Бабруйскім павеце […]

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў  

Іпаліт Іванавіч Чарнышоў-Круглікаў нарадзіўся ў 1834 годзе. У 13 гадоў юнак страціў адразу абодвух бацькоў. Імператар Мікалай I аддаў яго пад апеку графу М.Ю. Віельгорскаму. У 1848 годзе ў наваколлях Чачэрску Магілёўскай губерні ён атрымаў вялізны маёнтак у спадчыну. У 1851 годзе граф паступіў на службу ў лейб-гвардыі Конны полк. У 1862 годзе яго прызначылі ад’ютантам […]

Красны Бераг

Красны Бераг

Красны Бераг (Чырвоны Бераг) (руск. Красный Берег) – вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці за 20 км на паўночны захад ад Жлобіна на правым беразе ракі Дабосна (Добысна) (прыток Дняпра). Красны Бераг уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Краснабярэжскага сельсавета. У 1528 годзе мясцовы памешчык Аляксей Зяньковіч прадаў свае драўляныя будовы іншаму ўладару вёскі Красны […]

Праскурні

Праскурні

Праскурні (руск.: Проскурни) – вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на поўдзень ад горада Жлобін і чыгуначнай станцыі Жлобін каля правага берага ракі Дняпро і аўтамабільнай дарогі Жлобін – Стрэшын. Археолагі выявілі каля вёскі гарадзішчы, селішчы і бескурганны могільнік мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур. З пісьмовых крыніц вёска […]