Васіль Шыкуноў

Постаць айца Васіля Шыкунова — гэта яскравы прыклад таго, як адзін чалавек здольны глыбока змяніць духоўны і культурны ландшафт цэлага рэгіёна. Атрымаўшы належную духоўную адукацыю і прыняўшы святарскі сан, Васіль Шыкуноў прысвяціў сваё жыццё рупліваму душпастырскаму служэнню на тэрыторыі Жлобінскага края. Яго прызначэнне ў Пірэвіцкі прыход Рагачоўскага павета (сучасны Жлобінскі раён) стала вызначальным момантам як для самога святара, так і для ўсёй мясцовай грамады. З першых дзён сваёй дзейнасці ён зарэкамендаваў сябе не проста як выканаўца трэбаў, а як сапраўдны духоўны бацька і лідар супольнасці.

Дысклэймер: фотаздымку Васіля Шыкунова няма ў адкрытых кніцах. Для артыкула выкарыстоўваецца створаная ШІ выява.

Царква Усіх Святых у Пірэвічах. Сучасны выгляд.

Божае слова ў бязбожныя часы

Усясвяцкі храм у Пірэвічах быў цэнтрам духоўнага жыцця. У яго сценах вучылі добраму і светламу – паважаць бацькоў, настаўнікаў, любіць родную зямлю і працу, жыць сумленна.

Але ў 1930-х гадах тут размясцілі калгасны склад збожжа. З царквы скінулі званы. Зрабілі гэта мясцовыя атэісты. А крыжы з царквы скідаў Лупсякоў. Яго ў той жа дзень паралізавала.

У ваенны час у царкве аднавіліся набажэнствы. Як успамінае Паліна Леўчанка (1928 г. нар.), перад тым як служыць у храме, трэба было ачысціць яго ад збожжа. Першымі ўзламалі дзверы партызаны і пачалі раздаваць збожжа. Потым прыйшлі жанчыны, але ніхто з іх не асмеліўся ўвайсці ў алтар (па царкоўных правілах у алтар могуць заходзіць толькі мужчыны), дзе таксама было збожжа. Пазней ужо немцы спрабавалі прымусіць жанчын прыбраць алтар, але ніякія пагрозы не падзейнічалі, і немцам прыйшлося шукаць для гэтага мужчын. Падчас вайны снарадам былі пашкоджаны званіца і дах царквы. А звон немцы вывезлі ў Германію.

Пірэвічы
Царква Усіх Святых і Пірэвічах, пачатак ХХ ст.

Смерць у агні ад рук партызанаў

Падчас нямецкай акупацыі службы тут пачаў правіць святар-удавец са Скепні айцец Васіль Шыкуноў. У Пірэвічах ён пасяліўся ў царкоўным доміку з дзвюма дочкамі – Верай і Аляксандрай. Па сведчанні мясцовых старажылаў, а. Васіль да сваіх абавязкаў ставіўся з глыбокай павагай. Але доўга праслужыць у Пірэвічах яму не давялося.

У Вялікі пост 1943 г. (па іншых сведчаннях – у Калядны пост) тут адбылася трагедыя. Айцец Васіль і яго дочкі загінулі ад рук партызан – жыўцом згарэлі ў агні.

Мясцовыя выказваюць наступныя думкі:

«Гібель а. Васіля і яго дочак была правакацыяй. Галоўную ролю ў гэтай справе адыграў мясцовы жыхар Аляксей Т., які хоць і быў у партызанах, але з’яўляўся агентам паліцыі. Пасля вайны, баючыся выкрыцця, ён з’ехаў з родных мясцін».

Магіла айца Васіля Шыкунова і яго дочак знаходзіцца на тэрыторыі царквы ў Пірэвічах.

Пірэвічы
Пірэвіцкі храм на мяжы 1950–60 гг.
Васіль Шыкуноў
Магіла айца Васіля Шыкунова і яго дочак на тэрыторыі царквы ў Пірэвічах

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.