admin - Старонка 8

Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага

У ХІІІ стагоддзі дзве страшныя небяспекі пагражалі ўсходнеславянскім землям. З захаду славян ваявалі нямецкія крыжаносцы, з ўсходу – мангола-татарскія орды. Нашэсце Батыя з большага абмінула беларускія землі, але не Гомельшчыну. Згодна з археалагічнымі дадзенымі, Гомель моцна пацярпеў падчас мангола-татарскага нашэсця ў першай палове ХІІІ стагоддзя. Апошнія археалагічныя даследаванні паказваюць, што, імаверна, ў першай палове ХІІІ […]

Улада варажска-рускай Кіеўскай Русі

Кіеўская Русь стала першай адзінай дзяржавай на тэрыторыі рассялення славян ва ўсходняй Еўропе. Яе ўтварэнню паспрыяла з’яўленне тут варагаў у другой палове ІX стагоддзя. У перыяд найбуйнейшага росквіту дзяржаўнае ўтварэнне раскінулася ад Прычарнаморскіх стэпаў да Балтыкі і Ладагі. Яна кантралявала гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі”. З самага пачатку ўтварэння рачнога гандлёвага шляху са Скандынавіі […]

Рост рэвалюцыйных настрояў

Рост рэвалюцыйных настрояў на мяжы стагоддзяў

Праз нявырашанасць разнастайных праблем і абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў распачаўся рост рэвалюцыйных настрояў. У расійскіх рэгіёнах узнікалі шматлікія нелегальныя рэвалюцыйныя гурткі, разнастайныя арганізацыі палітычнай накіраванасці, а затым і партыі.  Яшчэ ў сярэдзіне другой паловы XІX стагоддзя на Магілёўшчыне ўзніклі і актыўна дзейнічалі народніцкія арганізацыі. Цэнтрам пашырэння народніцкіх ідэй у горадзе была мужчынская гімназія, а адным з […]

Астэрманы на Стрэшынскай зямлі

Астэрманы на Стрэшынскай зямлі

“Астэрман” (а зусім не “Жлобін”) – так мела называцца чыгуначная станцыя ў Жлобіне па першапачатковым плане 1870 гадоў. Прапанова такой назвы станцыі была невыпадковай, бо і сам род Астэрманаў, і іхні ўзорны маёнтак “Астэрманск” на Стрэшыншчыне, былі вельмі вядомымі ў канцы ХVIII-ХІХ стагоддзі. Яны былі ў пэўнай ступені візіткамі правабярэжнай часткі Падняпроўя, і невыпадкова першая […]