admin - Старонка 7

Напалеонаўскія войны

Напалеонаўскія войны і Жлобінскі край

Насельніцтва Беларусі ўцягнулі ў шматлікія войны Расіі. Пасля ўвядзення рэкруцкіх набораў, якіх раней не было ў Рэчы Паспалітай, жыхары Падняпроўя павінны былі праліваць кроў за амбіцыі чужой для іх Расійскай імперыі. Пачатак ХІХ стагоддзя ў гісторыі Еўропы як раз быў адзначаны буйнымі ваеннымі падзеямі Напалеонаўскай эпохі. У іх актыўна ўдзельнічала і Расія, якая была на […]

Дзяржава Луке і малінавыя кунтушы XVІІІ ст.

Другая палова XVІІІ стагоддзя пакінула значна большы корпус дакументаў пра жыццё насельніцтва на тэрыторыі Жлобіншчыны. Колькасць паведамленняў асабліва ўзрасла напрыканцы стагоддзя. Рэч Паспалітая ў XVІІІ стагоддзі перажывала працяглы палітычны крызіс. Ён распачаўся яшчэ ў другой палове XVІІ, узмацніўся ў ходзе Паўночнай вайны і працягваўся да канца стагоддзя. Найважнейшыя дзяржаўныя рашэнні не прымаліся своечасова. Шляхецкія саюзы–канфедэрацыі […]

Уплыў войнаў Масквы і Літвы

Мірнаму жыццю насельніцтва ўсходняй Беларусі замінаў перманентны канфлікт Вялікага Княства Маскоўскага і Вялікага Княства Літоўскага за першынство ва Ўсходняй Еўропе. Пасля таго, як у 1480 годзе Масква вызвалілася ад ардынскай няволі, яна пачала перыяд няспынных войнаў з усімі суседзямі. З нашай дзяржавай маскоўцы ваявалі добрых два стагоддзі. Найперш ад гэтага канфлікту пакутавалі жыхары памежных да […]

Ладдзя – сучасны герб Жлобіна

Своеасаблівай воссю, вакол якой ладзілася жыццё краю, стагоддзямі быў сівы Дняпро. Рака была галоўнай дарогай – бо іншых у лясной зоне не існавала – і карміліцай. Яна злучала Жлобіншчыну праз Рагачоў, Магілёў, Оршу з балтыйскімі краінамі, а праз Рэчыцу, Кіеў – з Прычарнамор’ем. Па ёй хадзілі рачныя караваны, а прышлыя людзі расказвалі розныя гісторыі, перадавалі […]

Жлобіншчына – радзіма славян?

Славяне з сярэдзіны першага тысячагоддзя нашай эры упарта рухаліся на захад, поўдзень і поўнач Еўропы. У лясной зоне Усходне-Еўрапейскай раўніны старажытныя славяне рассяліліся ў балцкіх і фіна-угорскіх землях. Часам на тэрыторыі Беларусі гэта была заваёва, пра што сведчаць сляды папялішчаў на балцкіх селішчах, часткова – асваенне слаба заселеных зямель, а таксама мірны сімбіёз з паступовай […]

Народная міфалогія Жлобіншчыны

Народная міфалогія Жлобіншчыны – частка народнай культуры

Надоўга захаваліся ў народнай памяці ўяўленні, звязаныя з міфалагічным персанажам – вядзьмаркай. Адной з вызначальных рыс вядзьмаркі была яе здольнасць да пераўвасаблення: часцей за ўсё яна магла набываць аблічча коткі («Прыходзіла ў хлеў у выглядзе коткі і даіла кароў» (вёска Верхняя Алба), свінні («Людзі кладуцца спаць, а ведзьмы становяцца свіннямі і ідуць у хлеў пакасці […]

Атрубы

Вёска Атрубы (Адрубы, ру. – Отрубы) – вёска ў Навамаркавіцкім сельсавеце Жлобінскага раёна ў 43 км на поўдзень ад Жлобіна.  Гарадзішча жалезнага веку мілаградскай і зарубінецкай культур размешчана за 500 метраў на паўночны захад ад вёскі Атрубы на левым карэнным беразе Беразіны. Паводле пісьмовых крыніц, паселішча вядомае як хутар Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства […]

Акопаў

Акопаў Дзярожант Лявонавіч

Будучы першы дырэктар Беларускага металургічнага завода Дерожант Акопаў нарадзіўся 15 красавіка 1940 года ў армянскай сям’і ў туркменскім горадзе Ташаўз (цяпер Дашагуз). Ягоная сям’я пераехала туды з Нагорнага Карабаха. Вышэйшую адукацыю інжынера-металурга ён атрымаў на металургічным факультэце Чалябінскага політэхнічнага інстытута (1957–1962). Другую — эканамічную — завочна скончыў у Кузбаскім політэхнічным інстытуце ў Кемераве (1965–1967). Працоўны […]

Паўночная вайна

“Шчаслівая” Паўночная вайна

У першай палове XVІІІ стагоддзя згадак пра жлобінскі рэгіён па ранейшаму вельмі мала. Нават новая вялікая Паўночная вайна на тэрыторыі Беларусі ў пачатку стагоддзя амаль не пакінула звестак пра Жлобіншчыну. І гэта, насамрэч, было шчасце. Вайна абышла паселішчы вакол Жлобіна. Вёскам і мястэчкам пашчасціла ацалець. Калі б яны былі папаленыя, як паўстагоддзя раней, ці моцна […]

Жлобін у першабытныя часы

Ледавіковы перыяд і першабытныя часы

У часы ледавіковага перыяду таўшчыня лёду над тэрыторыяй будучай Беларусі дасягала вышыні двух кіламетраў. Зверху на ледзяной шапцы за тысячы гадоў утвараліся азёры, па ёй нават цяклі рэкі. У перыяды адноснага пацяплення лёд адступаў, адклады рэк і азёраў асядалі і ўтваралі марэны – узгоркі рознай формы. Зямля адтайвала, на ёй вырастала расліннасць, яе засялялі жывёлы, […]