Нямецкая акупацыя Жлобіна. Усталяванне “новага парадку”

“Рускі павінен памерці, каб мы жылі” – пад такім дэвізам гітлераўцы пачалі вайну. Такі быў іх “новы парадак”. Гэты “парадак” ладзілі праз масавае знішчэнне мірнага нассельніцтва, прымяненне да людзей, якія трапілі пад часовую акупацыю, гвалту, зверстваў і здзекаў, прыніженне годнасці чалавека.

Тэрыторыя Жлобіншчыны была цалкам акупаванай. Яе не ўключылі ў склад генеральнай акругі “Беларусь”, яна ўваходзіла ў вобласць аховы тылу групы армій “Цэнтр” (у зоне 203 і 221 ахоўных дывізій). Тут былі ўтвораныя акругі, што ў сваю чаргу дзяліліся на раёны і воласці. Уся паўната ўлады належала ваеннай і цывільнай адміністрацыі. Яе ніжэйшыя звенні – старасты, паліцэйскія фарміраваліся з мясцовых жыхароў.

Салдаты вермахта ідуць на фоне разбуранага храма ў захопленым Рагачове

На захопленай тэрыторыі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. На Жлобіншчыну прыбылі розныя айнзацкаманды, зондаркаманды, дзейнічалі тайная паліцыя, паліцыя бяспекі, СД, фельд- і осткамендатуры, жандармерыя і іншыя карныя органы. Абвесцілі надзвычайнае становішча і ўвялі сістэму заложнікаў. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў шматлікіх канцэнтрацыйных лагерах. Западозраных у сабатажы цывільных грамадзян кідалі ў турмы, высылалі ў “працоўныя выхаваўчыя лагеры”. Ужо ў першыя дні пасля захопу Жлобіна яўрэяў выгналі з дамоў і перасялілі ў гета.

У той жа час акупанты імкнуліся стварыць станоўчы вобраз нацызму і “новага парадку”. Яны адчынілі закрытыя пры “саветах” цэрквы і касцёлы. Паступова акупанты наладзілі сістэму пачатковай адукацыі, медыцынскага абслугоўвання, культурнага жыцця. Гітлераўцы з’яўляліся нацыянал-сацыялістамі па сваёй ідэалогіі і працягвалі святкаванне дня працоўных – 1 траўня. Нацысцкая контрпрапаганда імкнулася паказваць немцаў “вызваліцелямі беларускага народа” ад савецкай улады. Такія дзеянні захопнікаў і паразы Чырвонай Арміі выклікалі стан разгубленасці і пэўнае спачуванне новым уладам у частцы мясцовага насельніцтва ў першыя гады акупацыі.

Злучэнні вермахта ў раёне Жлобіна 1941 год

У структуры акруговых і раённых упраў былі аддзелы школ і культурных устаноў, што сталі займацца адкрыццём так званых “народных школ”. “Народныя школы” былі пачатковыя і з сямігадовым тэрмінам навучання. У іх выкладалі рускую, нямецкую, беларускую мовы, матэматыку, радзімазнаўства, геаграфію, біялогію, спевы, маляванне, фізічную культуру, садоўніцтва і рамёствы. У праграмах ўсіх школ не было гісторыі, затое сцвярджалася, што “Берлін – сталіца нашай радзімы”.

Красны Бераг. Другая Сусветная вайна

Нацысты наладзілі сістэму рабавання і каланізацыі беларускіх зямель. На базе калгасаў ствараліся ”абшчынныя гаспадаркі”. З 1942 года жыхароў вёсак надзялілі палоскамі зямлі і абклалі вялікімі падаткамі. Для гараджан увялі працоўную павіннасць. Працягласць працоўнага дня складала 10-12 гадзін і магла павялічвацца. Кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права фізічна караць работнікаў: біць, саджаць у карцэр і г.д. Прадукты, сыравіну і маёмасць фашысты вывозілі ў Германію альбо пастаўлялі ў сваю армію.

Адным з напрамкаў эксплуатацыі рэсурсаў Беларусі стаў вываз насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Моладзь шляхам прапаганды і прымусова адпраўлялі за мяжу. Кіраўніцтву гэтак званай Акругі “Беларусь” прадпісвалася штодзень адпраўляць да 1 000 юнакоў і дзяўчат у рабства.

Не абыйшла гэтую навалу і Жлобіншчына. Калі ўгаворы і “дабраахвотная” вярбоўка не спрацоўвалі, акупацыйныя ўлады сталі праводзіць масавыя аблавы. Непасільная праца, голад, антысанітарыя сталі прычынамі масавых захворванняў і высокай смяротнасці сярод гастарбайтараў. Вось адзін з успамінаў, які сустракаем ў кнізе “Памяць. Жлобінскі раён”. Гэтая жыхарка Жлобіну насіла у рабстве №206. Вось што яна пісала:

“Працуем ад 6 гадзін раніцы да 8 гадзін вечара… Калі ідзем на работу, даюць кубак салодкага чаю, 200 грамаў хлеба. На абед прыходзім у 12 гадзін дня, даюць 5 бульбін, 200 грамаў варанай капусты; паабедаеш, вылезеш з-за стала, дык бы яшчэ сабаку з’еў. Вечарам прыходзім з работы, таксама даюць чатыры бульбіны і сырую капусту – вось як нам выпала жыць. Вельмі схуднелі, калі б прыехалі дамоў, то вы б нас не пазналі. Дамоў не ведаем калі вернемся, будзем жывыя – вернемся, калі з голаду не памрэм. Вы аба мне не журыцеся, я не адна тут гарую, а нас такіх 230 чалавек. Шліце мне пасылку, калі можна, дайце мне падтрымку.”

Халакост – фізічнае знішчэнне яўрэйскага народа (як гэта называлі, “канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання”) стаў яшчэ адным злачынствам акупантаў. Гітлераўцы адразу ж пачалі ствараць гета. Яны аддзялялі яўрэяў ад астатняга мясцовага насельніцтва. Яўрэям забаранялася самавольна пакідаць створаныя гета, мяняць месца жыхарства і кватэры ў гета, карыстацца тратуарамі, грамадзянскім транспартам, паркамі і грамадскімі ўстановамі, наведваць школы. Для яўрэяў было ўведзена абавязковае нашэнне апазнавальных знакаў, якімі былі акруглыя латы і шасціканцовыя зоркі жоўтага колеры, нарукаўныя павязкі з такімі ж зоркамі.

З адміністрацыйнага распараджэння № 1 камандуючага тылам групы армій «Цэнтр» генерала фон Шэнкендорфа ад 7 ліпеня 1941 года:

“III. Адметныя знакі для яўрэяў і яўрэек

1. Усе яўрэі і яўрэйкі, якія знаходзяцца на занятай рускай тэрыторыі і дасягнулі 10-гадовага ўзросту, неадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга адзення і сукенкі белую паласу шырынёй у 10 см з намаляванай на ёй сіянісцкай зоркай або жоўтую павязку шырынёй у 10 см.

2. Такімі павязкамі забяспечваюць сябе самі яўрэі і яўрэйкі.

3. Габрэяў катэгарычна забараняецца вітаць. Парушальнікі будуць строга карацца мясцовым камендантам па месцы жыхарства».

Дзеля скарачэння насельніцтва карныя спецкаманды праводзілі аперацыі па ягоным знішчэнні. Найперш ізаляваліся і планамерна знішчаліся яўрэі, якія былі пераселены ў спецыяльных гета. Акупанты стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:

  • У двух гета горада Жлобін (верасень 1941 года – 12 красавіка 1942 года) закатавалі і забілі мінімум 2 000 яўрэяў.
  • У гета вёскі Шчадрын (лета 1941 года – 10 сакавіка 1942 года) забілі мінімум 1 000 яўрэяў.
  • У гета пасёлка Стрэшын (верасень 1941 года – 14 красавіка 1942 года) забілі каля 480 яўрэяў.

У Жлобіне акупанты стварылі гета, дзе яўрэйскае насельніцтва не мела элементарных чалавечых умоў і правоў, падвяргалася пабоям і здзекванням. Амаль да самай ліквідацыі гета яўрэі павінны былі выконваць работу на акупантаў. Многія з іх не вытрымлівалі і паміралі з-за нечалавечых умоў жыцця і працы.

Гета ў Жлобіне

12 красавіка 1942 годзе ў танкавым рове, ў полі паміж Жлобінам і вёскай Лебядзёўка, нацысты забілі 1 200 грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці, пераважна старых, жанчын і дзяцей. Іх распраналі да нацельнай бялізны і гналі, як скот, да ямы, дзе 2 каты расстрэльвалі людзей з аўтаматаў. Грудных дзяцей вырывалі з рук мацярэй і проста кідалі ў кучу да трупаў, пасля чаго закопвалі жывымі. Праз два дні тут расстралялі яшчэ 400 яўрэяў са Стрэшынскага раёна.

Гета ў Шчадрыне

На ўскрайку вёскі Шчадрын 8 сакавіка 1942 года гестапаўцы расстралялі больш за 1 000 мясцовых яўрэяў, схопленых камуністаў, партызан, актывістаў і іншых.

Паводле дадзеных мемарыяльнага комплексу “Хатынь” у чэрвені 1942 годзе ў Жлобінскім раёне знішчылі 1 200 савецкіх грамадзян.

Гітлераўцы не проста вынішчалі яўрэяў, але і пад страхам смяротнага пакарання забаранялі беларусам аказваць ім дапамогу і ратаваць іх у сваіх сем’ях. Тым не менш, 13 жлобінцаў пасля вайны ўганаравалі званнем “Праведнік народаў свету” за ратаванне яўрэяў. Гэта даказаныя выпадкі дапамогі. Многія іншыя выпадкі гуманізму дакументальна даказаць пасля вайны не было мажлівасці.

Выпадкі выратавання і "Праведнікі народаў свету"

 

У Жлобінскім раёне 13 чалавек атрымалі ганаровае званне "Праведнік народаў свету" ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута "Яд Вашэм" "у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой Сусветнай вайны":

  • Ануфрыевы Гаўрыіл і Крысціна — ратавалі Зайцаву Ніну і Ганну ў вёсцы Святое;
  • Дзямовы Якаў, Фёдара, Мікалай і Паўлава (Дэмава) Вольга — ратавалі Пінкуса Рыгора ў вёсцы Нова-Мазалава (цяпер не існуе) у раёне вёскі Рэкта;
  • Куляшэўская Кацярына — ратавала Кагана Рыгора ў вёсцы Чырвоная Слабада;
  • Петрашкі Ядвіга і Хамутава (Пятрашка) Аляксандра — ратавалі Аксельрод Соф'ю і яе дачку Бэлу ў Шчадрыне;
  • Равякова Аляксандра і Макоўская Ціна — ратавалі Макоўскага (Глагагоўскага) Барыса, Соркіну Вольгу, Гаравую Надзею і яе сына Валерыя ў Жлобіне;
  • Сямешкіны Рыгор і Феактыста — ратавалі Зайцаву Ганну ў вёсцы Святое.
Капсулы з зямлёй са знішчаных нацыстамі і не адноўленых вёсак Жлобіншчыны. З экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музею.

Жудасным прыкладам знішчэння беларусаў сталі Азарыцкія лагеры смерці. Іх вязнямі былі таксама і жыхары Жлобіншчыны.

Азарыцкія лагеры смерці

— тры канцэнтрацыйныя лагеры, што стварылі нямецкія захопнікі ў Даманавіцкім раёне Палескай вобласці (цяпер — Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) у якасці жывой заслоны на шляху наступлення савецкіх войск. У пачатку сакавіка 1944 года камандуючы 9-й нямецкай арміяй Ёзэф Гарпэ (Josef Harpe) загадаў размясціць недалёка ад пярэдняга краю абароны каля г.п. Азарычы, Дзерці і вёскі Падасіннік канцлагеры, куды пад выглядам эвакуацыі прывезлі больш за 50 000 непрацаздольных людзей, у тым ліку сыпна-тыфознахворых з бальніц і лазарэтаў. Мэтай нацыстаў было распачаць у лагерах эпідэмію і распаўсюдзіць яе на часці Чырвонай Арміі, каб затрымаць іх наступленне.

Асуджаных на смерць людзей размясцілі на адкрытых балоцістых пляцоўках, абгароджаных калючым дротам і міннымі палямі і абстаўленых кулямётнымі вышкамі. Людзей не кармілі, забаранялі раскладаць агонь, яны вымушаны былі піць балотную ваду. Любая форма пратэсту каралася растрэлам. Каб паскорыць пашырэнне эпідэміі, нацысты пераводзілі групы сыпна-тыфозных хворых з лагера ў лагер.

18-19 сакавіка 1944 года савецкія войскі вызвалілі вязняў. Жывых засталося 33 480 чалавек, з іх – 15 960 дзяцей да 13 гадоў, 13 072 жанчын, 4448 сталых людзей.

Гісторыя вёскі Ала – яшчэ адна жудасная старонка гітлераўскай акупацыі нашага краю. Тут забілі і ўжывую спалілі амаль 1800 чалавек, сярод іх – 950 дзяцей. У гэтай разні пацярпелі і жыхары Жлобінскага раёна.

Карная аперацыя ў вёсцы Ала

Ала — знішчаная вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Да вайны ў ёй было 34 двары і 168 жыхароў. У 1943 годзе сюды перасяліліся жыхары з навакольных вёсак, якія былі спалены або эвакуяваныя. 14 студзеня 1944 года нямецкія карнікі спалілі вёску разам з людзьмі. Загінула 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Уратавалася толькі некалькі чалавек.

Пасля вайны вёска не адрадзілася да даваенных маштабаў. Афіцыйна яна была ліквідавана як населены пункт 29 сакавіка 2012 года. Падчас Другой Сусветнай вайны і карных аперацый нацыстаў на тэрыторыі Жлобінскага раёна былі спаленыя такія вёскі, як Браткі, Залессе, Замосце, Краснаўка, Кастрычнік, Залужжа.

Жудасным месцам быў і дзіцячы канцлагер у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна. Ён мае гісторыю, ад якой стынуць жылы.

Красны Бераг у часе Другой Сусветнай вайны

«Дзіцячая Хатынь» у Красным Беразе

Ёсць у Беларусі месца, вядомае, як «Дзіцячая Хатынь» – гэта мемарыяльны комплекс. Ён размяшчаецца на месцы былога канцлагера ў вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна.

Гэта быў своеасаблівы зборны пункт, куды адбіралі здаровых дзяцей, якія маглі б стаць донарамі для нямецкіх салдат. Асобай папулярнасцю ў той час карысталася першая станоўчая група крыві. Праз гэты лагер прайшло каля 12 000 дзяцей з Беларусі і СССР. Каля 2 000 з Рагачоўскага, Добрушскага і Жлобінскага раёнаў адправілі ў Германію ў якасці донараў. Забор крыві праводзілі і на тэрыторыі самога лагера. За ўвесь час ягонага існавання тут загінула больш за 5 000 чалавек.

Унікальны мемарыял, што не мае аналагаў, старыў заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін. Гэта – скульптура дзяўчынкі. Знясіленае дзіця, быццам у спробе абараніцца ўздымае свае тоненькія рукі. Далей ідзе кампазіцыя «Белы клас». Такое адчуванне, што вось-вось скончыўся ўрок і ўсе ўцяклі на перамену. Але, на жаль, гэтыя дзеці ніколі больш не сядуць за школьныя парты. Перад імі стаіць чорная дошка, дзе размешчаны сапраўдны тэкст ліста 15-гадовай Каці Сусанінай да свайго бацькі-франтавіка — своеасаблівае завяшчанне дзяўчынкі. Яна напісала яго перад тым, як здзейсніць самагубства. Толькі гэта зберагло яе ад пераправы ў Германію. Далей ідзе самая светлая частка мемарыяла з караблікам Надзеі і мноствам дзіцячых малюнкаў. Здавалася б, добрыя, светлыя малюнкі… Аднак пасля скульптуры дзяўчынкі, «Белага класа» і ліста Каці Сусанінай усё гэта ўспрымаецца зусім у іншым кантэксце.

Варта абавязкова наведваць такія месцы, што гавораць пра сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці.

Март, 12, Лиозно, 1943 год.

Дорогой, добрый папенька!

Пишу я тебе письмо из немецкой неволи.

Когда ты, папенька, будешь читать это письмо, меня в живых не будет. И моя священная просьба к тебе, отец: покарай немецких кровопийц. Это завещание твоей умирающей дочери.

Несколько слов о матери. Когда вернёшься, маму не ищи. Её расстреляли немцы. Когда допытывались о тебе, офицер бил её плёткой по лицу, мама не стерпела и гордо сказала, вот её последние слова: «Вы не запугаете меня битьём. Я уверена, что муж вернётся назад и вышвырнет вас, подлых захватчиков, отсюда вон!» И офицер выстрелил маме в рот...

Папенька, мне сегодня исполнилось 15 лет, И если бы сейчас ты встретил меня, то не узнал бы свою дочь. Я стала очень худенькая, мои глаза ввалились, косички мне остригли наголо, руки высохли, похожи на грабли. Когда я кашляю, изо рта идёт кровь — у меня отбили лёгкие. А помнишь, папа, два года тому назад, когда мне исполнилось 13 лет? Какие хорошие были мои именины! Ты мне, папа, тогда сказали: «Расти, доченька, на радость большой!» Играл патефон, подруги поздравляли меня с днём рождения, и мы пели нашу любимую пионерскую песню.

А теперь, папа, как взгляну на себя в зеркало — платье рваное, в лоскутках, номер на шее, как у преступницы, сама худая, как скелет, - и солёные слёзы текут из глаз. Что толку, что мне исполнилось 15 лет. Я никому не нужна. Здесь многие люди никому не нужны. Бродят голодные, затравленные овчарками. Каждый день их уводят и убивают.

Да, папа, и я рабыня немецкого барона, работаю у немца Шарлэна прачкой, стираю бельё, мою полы. Работаю очень много, а кушаю два раза в день в корыте с «Розой» и «Кларой» - так зовут хозяйских свиней. Так приказал барон. «Русс была и будет свинья»,- сказал он. Я очень боюсь «Клары». Это большая и жадная свинья. Она мне один раз чуть не откусила палец, когда я из корыта доставала картошку.

Живу я в дровяном сарае: в комнату мне входить нельзя. Один раз горничная полька Юзефа дала мне кусочек хлеба, а хозяйка увидела и долго била Юзефу плёткой по голове и спине.

Два раза я убегала от хозяев, но меня находил ихний дворник. Тогда сам барон срывал с меня платье и бил ногами. Я теряла сознание. Потом на меня выливали ведро воды и бросали в подвал.

Сегодня я узнала новость: Юзефа сказала, что господа уезжают в Германию с большой партией невольников и невольниц с Витебщины. Теперь они берут и меня с собою. Нет, я не поеду в эту трижды всеми проклятую Германию! Я решила лучше умереть на родной сторонушке, чем быть втоптанной в проклятую немецкую землю. Только смерть спасёт меня от жестокого битья.

Письмо уберу под выдв (неразборчиво)

Не хочу больше мучиться рабыней у проклятых, жестоких немцев, не давших мне жить!..

Завещаю, папа: отомсти за маму и за меня. Прощай, добрый папенька, ухожу умирать.

Твоя дочь Катя Сусанина...

Моё сердце верит: письмо дойдёт.

(Ліст да адрасата не дайшоў …).

Цэнтральная частка Жлобіна ў часы Другой Сусветнай вайны

3 Каментары

  • […] Другая Сусветная вайна застала Добіна ў редакцыйнай камандзіроўцы ў Ваўкавыску. Прабіраючыся праз акупаваную тэрыторыю, да пачатку ліпеня 1941 года ён дабраўся да Мінска, дзе трапіў у Мінскае гета. Там ён адразу стаў актыўным членам падпольнай партыйнай арганізацыі гета. […]

  • […] пачаткам Другой Сусветнай вайны ў Беларусі Мікола Лупсякоў быў мабілізаваны на фронт. […]

  • […] Івана Мартынава ў часы Другой Сусветнай вайны ў Беларусі зазнала пераслед і […]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

The reCAPTCHA verification period has expired. Please reload the page.